Стала вядома, калі пачнецца закрыты суд над Уладзімірам Чудзянцовым
Ён правёў за кратамі амаль год.
26 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы Уладзіміра Чудзянцова (Зуева). Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:
-
арт. 328–1 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў) з максімальным пакараннем 7 гадоў;
-
ч.2 арт. 343 (выраб і распаўсюд порна) з максімальным пакараннем 4 гады.
У судзе Завадскога раёна паведамілі, што працэс будзе закрытым, бо ў справе фігуруе непаўнагадовы пацярпелы.
Нагадаем, Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў рэчах журналіста знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа. 10 студзеня 2020 года Следчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга» паводле ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса.