• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, па чыім звароце заблакавалі «Желтые сливы»

    Прапагандысцкі канал «Желтые сливы» з дзясяткамі тысяч падпісчыкаў заблакавалі ў Тэлеграме не проста так. Гэта рэакцыя на зварот Беларускага Хельсінскага камітэта, які 12 мая звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram-каналамі, афіляванымі з дзяржавай.

    БХК у сваім звароце звяртаў увагу на практыку публікацыі «пакаянных» відэа, удзельнікамі якіх з’яўляюцца дзеці.

    Праваабаронцы падкрэслівалі зневажальны годнасць і траўміруючы характар гэтых практык. Бо на відэа, як яны казалі, бачна, што падлеткі відавочна напалоханыя, можна меркаваць, што на іх аказваўся ціск.

    Такая практыка можа пакінуць глыбокі след у псіхаэмацыйным стане дзіцяці, а таксама іншых дзяцей, якія стануць сведкамі інцыдэнту ці ўбачаць відэа, рабіў выснову Беларускі Хельсінскі камітэт.

    Як бачна па выніку, ягоныя аргументы былі ўспрынятыя кіраўніцтвам Telegram як слушныя і пераканаўчыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці