• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Станем за журналістыку і журналістаў разам!

    Далучайцеся да кампаніі “Станем за журналістыку!” online i offline. Мы стаім за правы Алеся Дзянісава, Андрэя Мялешкі, Алеся Залеўскага, Марыны Маўчанавай, Алеся Буракова, Міхаіла Аршынскага, Аліны Літвінчук, Віталя Сямашкі, Юрыя Дзешука, Яўгена Скрабца, Мікалая Бянько, Юліі Сівец, Святланы Сцяпанавай, Алены Сцяпанавай, Максіма Хлябца і многіх іншых журналістаў, аштрафаваных і папярэджаных за прафесійную дзейнасць.

    5 лістапада ў свеце праходзіць кампанія «Станем за журналістыку!» Яна ладзіцца ўжо сёмы год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), сябрам якіх з’яўляецца ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    На працягу тыдня журналісты ва ўсім свеце ладзяць акцыі пратэсту, сяброўскія сустрэчы, прэзентацыі, семінары, якія маюць прыцягнуць увагу грамадскасці да самых надзённых праблем.

    На гэты раз еўрапейскія журналісты абралі тэму канцэнтрацыі медыяўласнасці і ўплыў гэтага фактару на якасць журналістыкі і працоўныя ўмовы. Медыйныя магнаты выкупляюць выданні і шмат у якіх краінах кантралююць СМІ. Амаль у кожнай краіне ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе ўласнікі СМІ таксама займаюцца і іншымі відамі бізнесу. Усе яны ўплываюць на рэдакцыйную палітыку ці прасоўваюць палітычныя ідэалогіі.

    Але кожная краіна найперш канцэнтруецца на праблеме, важнай менавіта для яе.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” лічыць найвастрэйшай праблемай пераслед журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ і атрымліваюць за гэта вялікія штрафы і афіцыйныя папярэджанні.

    ГА “БАЖ” прапануе калегам некалькі спосабаў далучыцца да кампаніі — як online, так і offline.

    З 5 лістапада да канца гэтага месяца ў офісе ГА “БАЖ” (Мінск, вул. Камсамольская, 7–32) будзе стаяць шчыт з выявай журналіста-вязня, які “друкаваўся на замежных сайтах”, “выступаў на замежным ТБ і радыё” і за гэта быў пакараны. Запрашаем усіх ахвотных адчуць сябе “ў скуры” беларускага журналіста і сфатаграфавацца на памяць – для сябе і для гісторыі.

    Таксама на сайце ГА «БАЖ» 5 лістапада стартавала online-гульня «Акрэдытацыя» (правілы якой няхай застануцца ў сакрэце для тых, хто не згуляў 🙂

    А гэтыя фота даслалі нам наведнікі сайта, згуляўшы ў гульню «Акрэдытацыя»:

    Хэштэг сусветнай кампаніі #SUFJ

    Хэштэг беларускай кампаніі #станем

    Далучайцеся!

    Да кампаніі ў абарону калег-фрылансераў цягам тыдня будуць далучацца сябры ГА “БАЖ” у рэгіёнах. Некаторыя гэта ўжо зрабілі.

    Слонім:

    Гомель:

    Віцебск:

    Брэст:

    Магілёў:

    Гродна:

    Бабруйск:

    Лунінец:

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці