• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшыня ГА «БАЖ» узяў удзел у запісе «Клуба рэдактараў»

    Старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец у пятніцу паўдзельнічаў у запісе перадачы "Клуб рэдактараў". Яна з’явіцца ў эфіры ў нядзелю пасля праграмы "Галоўны эфір".

    Андрэй Бастунец гаворыць, што перадача будавалася на такіх сюжэтах тыдня, як паседжанне дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Мінску і справа арыштаванага ва Украіне беларуса Васіля Парфянкова, аднак шмат увагі было прысвечана і праблемам журналісцкага асяродку. У тым ліку збіццю журналіста tut.by Паўла Дабравольскага.

    «Я б сказаў, што Генадзь Давыдзька і Павел Якубовіч больш слухалі, чым гаварылі. Ніякіх агрэсіўных выпадаў не было, ніхто не называў незалежную прэсу антыдзяржаўнай. Я б увогуле адзначыў, што суразмоўцы ўвесь час падкрэслівалі важнасць дыялогу», — адзначыў Андрэй Бастунец.

    Размоваў пра тое, ці ў «Клуб рэдактараў» будуць стала запрашаць кагосьці з недзяржаўных СМІ, ці гэта разавая акцыя, не было.

    Нагадаем, што першае запрашэнне паступіла на мінулым тыдні, за дзень да прызначанага запісу, калі Бастунец быў за межамі Беларусі. Ён вымушаны быў адмовіцца, запэўніўшы, што гатовы ўдзельнічаць у адной з наступных перадач.

    12 лютага група журналістаў накіравала на адрас старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ліст з просьбай даць ім магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў”. Ліст падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч і старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. Па звестках прэс-службы ГА “БАЖ”, акрамя А. Бастунца, ніхто з падпісантаў запрашэння на запіс 26 лютага не атрымліваў. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці