• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшыня камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва адмовіў у інфармацыі пра яе дзейнасць

    Сябра ГА “БАЖ” Алег Мацкевіч у сярэдзіне снежня 2018 года звярнуўся да старшыні камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Барысаўскага раёна Пятра Навіцкага з шэрагам пытанняў, якія тычыліся вынікаў працы камісіі за перыяд яе існавання. Улічваючы, што праблема “дармаедства” наўпрост кранае амаль паўмільёна чалавек, такі інтарэс цалкам абгрунтаваны, а сама інфармацыя пра дзейнасць камісій можа зацікавіць шырокія колы грамадства.

    На сайце Барысаўскага раённага выканкама звесткі пра вынікі дзейнасці камісіі адсутнічаюць. Не прапісаны абавязак даваць гэтую інфармацыю і ў “Прыкладным палажэнні аб пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі па садзеянні занятасці насельніцтва”, зацверджаным пастановай Савета Міністраў. Такая прававая нявызначанасць не самым лепшым чынам уплывае на асвятленне вынікаў працы камісій па садзейнічанні занятасці, нягледзячы на актуальнасць і злабадзённасць пытання.

    Між тым, такая інфармацыя пра дзейнасць наваствораных дзяржаўных структур магла б праліць святло на праблему эфектыўнасці іх працы. У прыватнасці, у запыце да Пятра Навіцкага былі пытанні адносна колькасці грамадзян, працаўладкаваных за час існавання камісіі, колькасці грамадзян, якія атрымалі кансультатыўную, метадычную і прававую дапамогу па пытаннях працаўладкавання і самазанятасці, колькасці заяў працаздольных грамадзян аб поўным ці частковым вызваленні ад аплаты паслуг з кампенсацыяй страт у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі, колькасці рашэнняў аб накіраванні працаздольных непрацоўных грамадзян Барысаўскага раёна, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і г. д.

    Але ўсе яны засталіся без адказу. Пётр Навіцкі спаслаўся на ч. 2 арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, дзе гаварыцца, што дзяржаўныя органы абавязаныя даваць грамадзянам магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй, якая закранае іх права і законныя інтарэсы. Магчыма, старшыня лічыць, што калі інфармацыя пра дзейнасць камісіі не закранае непасрэдна правы і законныя інтарэсы заяўніка, то даваць яе не абавязкова. Калі кіравацца гэтай логікай, то асобна ўзятаму грамадзяніну не абавязкова ведаць і шмат чаго іншага: лічбы бюджэту краіны, памер сярэдняга заробку, колькасць чыноўнікаў, тэрміны капітальнага рамонту муніцыпальнага жылля, існуе карупцыя ў нашай краіне або не, і таму падобнае. Усё гэта можа перанагружаць яго мозг і ніякім чынам не закранае непасрэдна яго правы і законныя інтарэсы.

    Ч. 3 арт. 6 таго ж самага Закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” гарантуе грамадзянам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў. Гэтая ж норма ўтрымліваецца і ў арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А яшчэ арт. 16 Закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” гарантуе недапушчальнасць абмежаванняў у доступе, распаўсюдзе і (ці) прадстаўленні інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.

    Дык ці мае грамадзянін права ведаць вынікі працы камісіі па садзейнічанні занятасці? Адказ старшыні камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Барысаўскага раёна сябра ГА “БАЖ” мае намер абскардзіць у Мінскі абласны выканкам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці