• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд Цэнтральнага раёна будзе разглядаць сайт 1863x.com на экстрэмізм

    Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай “інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com”. Як стала вядома праваабаронцам, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак судовага паседжання прызначаны на 14-00.  

    Эдуард Пальчыс

    Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер», чакае суда ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне быць не зможа. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе будзе прадстаўляць вядомая адвакат Ганна Бахціна.

    Эдуарду Пальчысу ў чэрвені было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу  («распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні») і ч.2 арт. 343 КК («распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў»). Усяго ў матэрыялах следства налічваецца 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 эпізоды – матэрыялы парнаграфічнага зместу.

    «Крымінальная справа па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 КК і ч.2 арт. 343 КК паступіла для судовага разбору ў Мінскі гарадскі суд», — паведаміла раней прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. Пра дату пачатку слуханняў і фармаце будзе паведамлена дадаткова.

     Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя не бачылася з мужам ужо 7 месяцаў, ад моманту затрымання  яго ў Расіі і экстрадыцыі ў Беларусь. Хадайніцтва мужа аб спатканні з Вікторыяй следчыя не задаволілі і для яе застаецца адзіная магчымасць убачыцца з ім у судзе:

    “Спадзяюся, што што хутка адбудзецца суд і я магу нарэшце паглядзець на мужа, падтрымаць яго сваёй прысутнасцю, бо мы вельмі даўно не бачыліся” — паведаміла яна праваабаронцам.

    За «распальванне варожасці» Пальчысу можа пагражаць пакаранне ў выглядзе  арышту на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

    Закрыты беларускімі ўладамі праваабарончы цэнтр “Вясна” з нагоды ўзяцця пад варту Эдуарда Пальчыса прыняў заяву, у якой патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці