• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд Ленінскага раёна Магілёва адхіліў скаргу журналіста

    29 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва адбыўся разгляд скаргі журналіста Аляксандра Буракова на рашэнні Магілёўскіх гарадской і абласной прызыўных камісій.

    У сваім пазове ў суд Буракоў не пагаджаўся з рашэннем камісій пра тое, што ён “прыдатны з абмежаваннямі” да прызыву на вайсковую службу, бо мае захворванне каленных суставаў, пры якім прадугледжваецца вызваленне ад вайсковай службы ў мірны час.

    Журналіст прасіў суд адмяніць рашэнні камісій як неабгрунтаваныя і незаконныя, а таксама прызнаць яго медычны статус “нягодны да тэрміновай службы ў мірны час” альбо прызначыць для гэтага адпаведную медыцынскую экспертызу з прыцягненнем спецыялістаў.

    Буракоў сцвярджае, што рашэнне пра яго прызыў на вайсковую службу было прынята з парушэннем належных працэдур, без уліку сапраўднага стану яго здароўя. Таксама Аляксандр Буракоў падкрэслівае, што не хоча прымаць прысягу ў беларускім войску праз свае палітычныя перакананні, бо не лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком краіны.

    Суддзя Алена Дыбленка не прыняла да ўвагі довадаў Буракова і адмовілася задаволіць скаргу. Па меркаванні суддзі, рашэнне прызыўной камісіі слушнае, і ён прыдатны да службы ў войску.

    Сам журналіст не згодны з такой высновай і будзе падаваць касацыйную скаргу на яго рашэнне, бо для яго гэта справа прынцыпу. Па словах Буракова, яго хвароба пастаянна прагрэсуе, і абедзве вайсковыя часткі, у якія ён праходзіў адбор, нават далі пісьмовыя адмовы ад яго прызыву.

    Праваабаронца Барыс Бухель таксама лічыць, што рашэнне пра прызыў Буракова на вайсковую службу цалкам неабгрунтаванае. Ён раіць журналісту адстойваць свае правы ў вышэйшых інстанцыях.

    Магілёўскі журналіст-фрылансер Аляксандр Буракоў піша матэрыялы на праваабарончыя тэмы, у свой час быў рэдактарам папулярнага магілёўскага анлайн-часопіса “Moloko”.

    Сумнавядомы магілёўскі інтэрнэт-рэсурс ВоскресIN­FO, які неаднаразова змяшчаў на сваіх старонках паклёпніцкія матэрыялы пра мясцовых грамадскіх актывістаў і журналістаў і ўладальнікаў якога чамусьці ніяк не могуць знайсці магілёўскія ахоўнікі правапарадку, прысвяціў Буракову адмысловы артыкул. У ім артыкуле журналіста выстаўляюць “ухілістам”, і на яго адрас выказваюцца прыхаваныя пагрозы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці