• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд “Мілкавіта” супраць Карманава” працягнецца ў другой палове лістапада

    Разгляд іску ААТ “Мілкавіта” супраць журналіста Associated Press Юрася Карманава працягнецца ў Эканамічным судзе горада Мінска ў  другой палове лістапада. Дакладная дата паседжання стане вядомая бліжэйшымі днямі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/002_karmanau_20161005_dsc5968.jpg

    ААТ «Мілкавіта» падала іск супраць журналіста Asso­ci­at­ed Press (AP) Юрася Карманава аб абароне дзелавой рэпутацыі.

    Журналісты АР у красавіку 2016 года правялі расследаванне аб актыўным выкарыстанні забруджаных зямель Чарнобыльскай зоны ў сельскай гаспадарцы. Журналісты даведаліся, што фермер Мікалай Чубянок, які арганізаваў малочную ферму за некалькі кіламетраў ад знакаў «Стоп! Радыяцыя!», штодня здае каля двух тон малака на завод ААТ «Мілкавіта» у Хойніках. Каля 90 % прадукцыі ААТ «Мілкавіта» з Хойнікаў ідзе на экспарт у Расію.

    Аналіз малака ў галоўнай лабараторыі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паказаў, што дапушчальныя нормы па ўтрыманні стронцыю (SR-90) перавышаныя ў 10 разоў. Згодна з заключэннем цэнтра, які мелі  журналісты, малако ўтрымлівала 37,5 Бк/кг стронцыю пры дапушчальнай норме ў 3,7 Бк/кг.

    Журналісты не толькі праінфармавалі аб выніках даследаванняў кіраўніцтва «Мілкавіты», але і працытавалі ў сваім артыкуле словы прадстаўніка завода Маю Феданчук. Яна паведаміла, што «уласны аналіз лабараторыі завода паказвае, што малако адпавядае нормам і ўтрымлівае стронцыю ў сярэднім 2,85 Бк/кг».

    Пасля публікацыі Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі правёў праверку, якая не выявіла ў малацэ перавышэнне па колькасці стронцыю-90. На гэтыя вынікі і спасылаецца ААТ «Мілкавіта» ў сваёй заяве ў суд. «Мілкавіта» патрабуе ад журналіста «абвергнуць загадзя ілжывыя звесткі» не толькі на сайце АР, але і на 7 беларускіх, польскіх і расійскіх сайтах, якія распаўсюдзілі інфармацыю.

    Першапачаткова слуханні праходзілі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска (па месцы жыхарства адказчыка). Аднак журналіст Asso­ci­at­ed Press хадайнічаў аб пераносе працэсу з Эканамічны суд Мінска, бо, паводле заканадаўства, менавіта такія суды разглядаюць справы, звязаныя з патрабаваннямі гаспадарчых суб’ектаў. Суддзя Алена Рудніцкая задаволіла гэта хадайніцтва і справу перадалі ў эканамічны суд.

    Юрась Карманаў пра суд з «Мілкавітай»: «Справа не ў малацэ, а ў свабодзе слова»

    Суд абавязаў “Сильные Новости” выбачыцца перад мясакамбінатам і аплаціць выдаткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці