• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд прызнаў тэлеграм-канал NEXTA экстрэмісцкім

    Самы вялікі кірылічны Тэлеграм-канал прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

    Рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска інфармацыйны канал у Telegram NEX­TA-Live (t.me/nexta_live) і лагатып NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе БелТА.

    Гэта значыць, што дзяліцца кантэнтам гэтага Тэлеграм-канала цяпер нельга ні ў сацсетках, ні ў медыя.

    Такое рашэнне прынята ў сувязі з утрыманнем інфармацыйнай прадукцыі (відэаролікаў, заклікаў і публікацый як ад імя самой рэдакцыі канала, так і падпісчыкаў) з прыкметамі экстрэмісцкай дзейнасці. Размова ідзе пра арганізацыю і публічныя заклікі да здзяйснення масавых беспарадкаў.

    Міністэрству інфармацыі неабходна ўключыць інфармацыйны канал у Telegram NEX­TA-Live (t.me/nexta_live) і лагатып NEXTA ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць аналагічныя найменні, і іх распаўсюджванню ў беларускім сегменце.

    Рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню.

    Грамадзянская справа разгледжана па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці