• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Бярозе накіраваў справу журналісткі Тамары Шчапёткінай на дапрацоўку

    Тамару Шчапёткіну зноў абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства за супрацоўніцтва з “Беларускім Радыё Рацыя” без акрэдытацыі. Як ўжо паведамлялася, на яе склалі два чарговыя адміністрацыйныя пратаколы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/2da38f88-0b83-40c1-a707-0a6438c26759_w1023_r1_s_0.jpg

    Разгляд справы ў дачыненні да журналіскі-фрылансера пачаўся з таго, што суддзя Бярозаўскага райсуда Алена Нямкова адмовілася весці справу па-беларуску і выдаліла з залы пасяджэнняў блогера Аляксандра Кабанава.

    Пасля Тамара Шчапёткіна падрабязна распавяла, чаму не лічыць сябе вінаватай у парушэннях на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”). Выслухаўшы аргументы журналісткі, суддзя паведаміла, што неабходна зрабіць 10-хвілінны перапынак, але ён расцягнуўся на 45 хвілін.

    Далей у якасці сведкі выступіў участковы міліцыянт Сяргей Манцэвіч, які складаў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Тамары Шчапёткінай, і адразу высветлілася, што гэты пратакол патрабуе дапрацоўкі. У выніку суддзя Нямкова вырашыла вярнуць пратакол у міліцыю, чым дала падставы прысутным на працэсе меркаваць, што яна проста не была падрыхтаваная да пасяджэння і папярэдне не азнаёмілася з дакументам, які трапіў да яе з Бярозаўскага РАУС.

    Сябра ГА “БАЖ” Тамара Шчапёткіна ўжо неаднаразова атрымлівала штрафы за прафесійную дзейнасць на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Апошні раз гэта здарылася ў лістападзе 2017 года. Пасля беспаспяховых спробаў абскардзіць судовае рашэнне журналістка-фрылансер звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН (яе заява па гэтай справе прынятая да разгляду).

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці