• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Горадні закрыў культурную пляцоўку «Цэнтр гарадскога жыцця» пасля паказу карціны мастака Пушкіна

    Гарадзенскі суд ліквідаваў «Цэнтр гарадскога жыцця». Суддзя Юлія Баклажэц задаволіла пазоў пракурора Уладзіміра Клішына, паведамляе "Белсат".

    Нагадаем, падставай для ліквідацыі культавай культурніцкай прасторы Горадні стала выстаўленне ў ёй карціны Алеся Пушкіна, у якой нібыта знайшлі прыкметы прапаганды нацызму.

    «Цэнтр гарадскога жыцця» працуе ў Гродне амаль 5 гадоў, і за гэты час стаў культавым месцам для творчых асобаў. Гэта прастора, якая гуртуе актыўных, ініцыятыўных людзей, месца, дзе папулярызуецца беларускасць і пашана да свайго. За час працы пляцоўкі тут адбыліся больш за 250 культурніцкіх і асветніцкіх імпрэзаў, 35 выставаў, больш за сотню прэзентацыяў, творчых сустрэчаў, майстар-класаў, некалькі вялікіх фестываляў, такіх як кінафестываль «Watch Docs» і фестываль інтэлектуальнай кнігі «Prad­mo­va», навуковыя канферэнцыі, канцэрты, прэзентацыі кніг і сустрэчы з літаратарамі.

    Стваральнік і дырэктар Цэнтра — журналіст Павел Мажэйка.

    «Ён робіць мільён карысных спраў непублічна». Хто такі Павел Мажэйка, які згуртаваў людзей у Гродне

    “Калі не мы, то хто?” У Гродне паказалі гісторыю свабоды слова за 35 год

    У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця прапанаваў сваю пляцоўку для збору і працы валанцёраў «ByCovid», якія дапамагалі гарадзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. 

    19 сакавіка 2021 года ў Цэнтры адчынілася выстава мастака Алеся Пушкіна «Пушкін у Горадні», на якой былі выстаўленыя мастацкія прапановы роспісаў гродзенскага Старога замку і творы мастака розных гадоў. Пракурор горада Уладзімір Клішын палічыў, што адна з працаў (партрэт удзельніка антысавецкага падполля Яўгена Жыхара) парушае заканадаўства «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і запатрабаваў ліквідацыі Цэнтра. Супраць А. Пушкіна заведзена крымінальная справа (арт.130), ён — за кратамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці