• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Рэчыцы пакараў журналістку Шчыракову, а жыхары горада ўручылі ёй кветкі

    13 красавіка суддзя Рэчыцкага  раённага суду Святлана Пырх пакарала гомельскую журналістку-фрылансера  Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (690 рублёў) за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат” — паводле часткі 2, артыкулу 22.9 КаАП.

    “Пэўна, гэта мне такі “падарунак” ад уладаў, — кажа Шчыракова, — бо 13 красавіка ў мяне акурат дзень народзінаў. Напярэдадні мяне аштрафавалі ў Гомельскім раённым судзе за падрыхтоўку двух сюжэтаў  для “Белсата” і няяўку ў міліцыю на 41 базавую велічыню. Я не лічу сябе вінаватай, бо збіраю і распаўсюджваю інфармацыю на падставе права, якое мне гарантавана Канстытуцыяй, а таксама Міжнародным пактам аб прамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю”.

    Пратакол ў дачыненні да журналісткі склаў  25 сакавіка супрацоўнік Рэчыцкага РАУС Сяргей Жураў, які адмыслова прыязджаў дзеля гэтага ў Гомель. У сюжэце “Дом «на курыных лапках» у Рэчыцы. Гэта форменнае свінства” распавядалася аб тым, што жылы будынак на вуліцы Войкава ў Рэчыцы ўзвялі яшчэ ў 30‑я гады мінулага стагоддзя. Амаль шэсць гадоў таму Рэчыцкі райвыканкам прызнаў яго не прыдатным для пражывання. Аднак у двухпавярховым бараку дагэтуль жывуць каля чатырох дзесяткаў чалавек.

    Журналістку абвінавацілі ў тым, што яна, не маючы акрэдытацыі ў беларускім МЗС, рабіла інтэрв’ю з жыхарамі дома  і “тым самым удзельнічала ў падрыхтоўцы і распаўсюдзе прадукцыі СМІ, размясьціўшы ў раздзеле “Аб’ектыў” замежнага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”, хоць ні расмясціць, ні трансляваць у эфір аніякія праграмы журналістка, жывучы ў Гомелі, не можа.

    У суд Шчыракову прыйшлі падтрымаць нераўнадушныя жыхары Рэчыцы — яны ўручылі  журналістцы букет кветак і торт, а пастанову суддзі Пырх на штраф сустрэлі воклічамі: “Ганьба!”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці