• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд вярнуў справу Вячаслава Лазарава на дапрацоўку ў міліцыю

    Адвакат незалежнага журналіста прапанаваў скасаваць справу, распачатую паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП, бо ў ёй няма ніводнага аб'ектыўнага доказу правапарушэння. Але суддзя Кастрычніцкага райсуда Віцебска Ілля Белавус пастанавіў вярнуць матэрыялы справы на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РАУС.

    Вячаслаў Лазараў

    Падзеі, паводле якіх сёння судзілі Вячаслава Лазарава, адбыліся 4 кастрычніка. У той дзень ён асвятляў мірны марш пратэсту ў Віцебску для тэлеканала “Белсат”. Згодна з пратаколам правапарушэння, журналіста-фрылансера абвінавацілі ў тым, што ён, «не маючы акрэдытацыі», размясціў фотаздымкі з акцыі ў тэлеграм-канале “Белсата” і тым самым парушыў заканадаўства аб СМІ. 

    Вячаслаў Лазараў тлумачыў суду, што размяшчае фотаздымкі выключна рэдактар, і ніхто іншы не мае такіх паўнамоцтваў. Адвакат падкрэсліваў, што дыспазіцыя артыкула 22.9 КаАП сведчыць пра такія паняткі, як выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а не размяшчэнне ці апублікаванне.

    Вячаслаў Лазараў пацвердзіў, што меў рэдакцыйнай заданне ад тэлеканала «Белсат» на тое, каб асвятляць падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў, але зазначыў, што ў матэрыялах справы няма ніводнага фотаздымка, зробленага ім 4 кастрычніка. Таму няма і падстаў для адміністрацыйнага пакарання.

    Да слова, 4 кастрычніка віцебская міліцыя прыклала шмат намаганняў, каб мірнае шэсце журналісты не асвятлялі: яшчэ да пачатку акцыі былі затрыманыя калегі Вячаслава Лазарава з іншых незалежных выданняў. Яму самому ўдалося пазбегнуць затрымання. Праз некалькі дзён у кватэры ягонай маці міліцыянты правялі агляд — шукалі фота- і відэатэхніку, але нічога не знайшлі.

    Як стала вядома сёння падчас судовага слухання, пошукі тэхнікі праводзіліся ў межах адміністрацыйнай справы, якую цяпер суд вярнуў на дапрацоўку ў міліцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці