• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуску будуць судзіць за інтэрв’ю «Белсату», дадзенае яшчэ ў 2021 годзе

    16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца разгляд справы супраць Таццяны Васільевай, паведамляе «Вясна». Жанчына з’ўляецца маці палітвязынкі Юліі Лаптановіч, якая ўжо тры гады знаходзіцца за кратамі.

    На фота: сям’я Юліі і Ігара Лаптановічаў

    Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня 2024 года, утрымліваюць у брэсцкім СІЗА‑7 і збіраюцца судзіць паводле частцы 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Гаворка ідзе пра інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат», якое Таццяна Васільева дала яшчэ ў 2021 годзе. 

    Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

    Таццяну Васільеву затрымлівалі і раней: у студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням, а ў лютым асудзілі паводле часкі 2 артыкула 24.15 Адміністрацыйнага кодэкса за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі».

    Юлія Лаптановіч, шматдзетная маці, затрыманая 13 кастрычніка 2021 года. Яна асуджаная на 4 гады і 9 месяцаў па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе муж, асуджаны па «карагоднай справе», летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці