• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Суддзя не спрабаваў нічога высветліць». Мінгарсуд пакінуў штраф Дзіяны Серадзюк

    24 лютага ў Мінскім гарадскім судзе адбылося пасяджэнне па адміністрацыйнай справе Дзіяны Серадзюк. Журналістка спрабавала абскардзіць штраф у 50 базавых, якім яе 27 студзеня пакаралі ў судзе Першамайскага раёна за нібыта ўдзел у акцыі супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.

    Дзіяна Серадзюк

    Нагадаем, 27 студзеня Першамайскі суд, нягледзячы на недастатковую доказную базу, памылкі ў паказаннях сведкаў і іншыя недарэчнасці, прызнаў Дзіяну вінаватай паводле ч 3 арт. 23.34 КаАП і пакараў яе штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

    Пасля прысуду Дзіяна Серадзюк звярнулася да неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы сабраць сродкі на аплату штрафа. Трэба адзначыць, што неабходная сума была сабраная літаральна цягам сутак.

    Тым не менш, Дзіяна вырашыла абскардзіць прысуд. «Таму, што прысуд лічу несправядлівым, мая віна абсалютна не была даказаная ў судзе. Калі б скаргу задаволілі, перадала б грошы на агульны збор кампаніі by_help. Але я адпачатку не мела ніякіх ілюзій. Нават не хацела ісці на абскарджванне, але вырашыла яшчэ раз сказаць у твар прадстаўнікам нашага «суда», што яны здзяйсняюць злачынства», — патлумачыла яна.

    Справу разглядаў суддзя Мінгарсуда Пётр Арлоў, вядомы тым, што ў кастрычніку 2019-га прысудзіў да трох гадоў «хатняй хіміі» актывіста анархісцкага руху Змітра Паліенку.  

    «Падчас абскарджвання я звярнула ўвагу, што судом былі няпоўна, аднабакова і неаб’ектыўна даследаваныя абставіны справы — чаго вартыя толькі паказанні сведак Івашкова і Шайко, якія спачатку аднолькава «бачылі» мяне 20 снежня са сцягам з 18 да 18.40 на Кастрычніцкай, потым абодва «памыліліся» і «ўбачылі» мяне ўжо з 21 да 21.30 на мітынгу ў парку Купалы. Былі і іншыя моманты, напрыклад, што ва ўказаны час у парку Купалы мітынгу ўжо не было — гэта пацвярджаюць і матэрыялы справы, — распавяла Дзіяна. — Але я ўпершыню бачыла суддзю, які не задаваў ніякіх пытанняў, не спрабаваў нічога высветліць. Звычайна яны робяць хаця б бачнасць таго, што спрабуюць разабрацца ў справе. Тут — поўная індэферэнтнасць».

    Паседжанне цягнулася хвілін 40. У выніку суддзя Пётр Арлоў не ўбачыў прычын для адмены штрафу і пакінуў прысуд у сіле.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці