• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суды над двума фрылансерамі перанеслі, а двух іншых аштрафавалі

    У Глыбокім суды над Таццянай Смоткінай і Змітром Лупачам перанеслі, затое Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў Наталлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага.

    Суддзя Рагачоўскага раённага суду Аляксандр Крайнікаў прызнаў гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй вінаватымі ў незаконным  вырабе прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. Яны аштрафаваныя паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП – кожны на 35 базавых велічыняў (па 6 млн 300 тысяч рублёў).

    Падставай для штрафу сталіся адміністрацыйныя пратаколы – іх склаў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Рагачоўскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Юрый Астаповіч.

    У пратаколе, у прыватнасці, гаворыцца: “12 мая на пляцоўцы каля магазіна “Прадмікс” па вуліцы Багатырова ў г. Рагачове, не маючы акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь у якасці журналіста замежнага СМІ, Кастусь Жукоўскі ў групе з Наталляй Крывашэй праводзіў інтэрв’юіраванне грамадзянаў, тым самым незаконна вырабіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта  відэасюжэт пад назвай “Несалодкі смак крызісу. Чаму рагачоўская згушчонка застаецца на складах?…”

    Відэасюжэт быў паказаны 14 траўня “на тэлеканале “БелСат” р. Польшча” (так пазначана ў пратаколе) у праграме “Аб’ектыў”, а пасля змешчаны на афіцыйным сайце канала. Гэтым нібыта і парушана “патрабаванне ч. 4 арт. 35 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі””.

    На судзе, які адбыўся 2 ліпеня, ані Жукоўскі, ані Крывашэй не прысутнічалі. Позвы яны не атрымалі. Як патлумачыў суддзя Крайнікаў службе маніторынгу ГА “БАЖ”, паводле інструкцыі па справаводстве, суд нібыта мае права паведамляць пра паседжанні з дапамогай SMS-паведамленняў.

    “Нечага іншага, апрача штрафаў, чакаць ад судоў не выпадае, – каментуе рашэнне Наталля Крывашэй. – У краіне крызіс. І спецслужбы, і міліцыя разам з судамі знайшлі адносна лёгкі спосаб папаўнення бюджэту – праз грамадскіх актывістаў і журналістаў-фрылансераў”.

    Спадарыня Крывашэй заўважыла таксама, што ч. 4 артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” тычыцца прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ без акрэдытацыі ў Беларусі. Але яна не з’яўляецца штатным журналістам-замежнікам, бо не мае працоўнай дамовы ні з “Белсатам”, ні з кім-кольвек яшчэ. Яна як грамадзянка Беларусі часам збірае і распаўсюджвае інфармацыю – такое права ёй гарантуе Канстытуцыя і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала беларуская дзяржава.

    Для Наталлі Крывашэй сёлета гэты быў чацвёрты суд па аналагічных адміністрацыйных справах, а Кастуся Жукоўскага судзілі ўжо ў сёмы раз (шэсць судоў тычыліся арт. 22.9 ч.2 КаАП, адзін – арт. 23.34 КаАП). Агулам Наталлі трэба сплаціць у бюдждэт 24,3 млн рублёў, а Кастусю – 31,5 млн рублёў.

    Усяго ў Беларусі сёлета суды ўжо 24 разы штрафавалі журналістаў-фрылансераў паводле арт. 22.9 КаАП. Сума штрафаў перавысіла 129 мільёнаў рублёў.

    Днямі Праўленне ГА “БАЖ» зрабіла заяву, у якой гаворыцца, што “міліцыя і суды насуперак Закону «Аб СМІ» распаўсюджваюць абавязак атрымання акрэдытацыі ў МЗС на журналістаў-фрылансераў, якія не з’яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі замежных СМІ. А затым неабгрунтавана прыраўноўваюць дзейнасць без акрэдытацыі да парушэння парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ”.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці