Суды над журналістамі Хлябцом і Чмелем перанесеныя. Журналістаў вызвалілі
21 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння ў Брэсце пачалі судзіць журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля. Трое сутак да суда яны правялі ў ізалятары.
Затрыманых у нядзелю, 18 кастрычніка, у Брэсце журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля мусілі выпусціць з ізалятара сёння а 16:50, бо за адведзеныя трое сутак суд над імі так і не адбыўся. Калегі чакалі іх ля сцен ізалятара. Але журналістаў вывезлі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд Маскоўскага раёна Брэста.
На абодвух журналістаў складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Потым у абодвух адміністратыўных працэсах былі аб’яўленыя перапынкі.
Працяг судоў: 22 кастрычніка у 11–00 працэс па справе Максіма Хлябца, 23 кастрычніка ў 9.10 працэс па справе Рамана Чмяля.
Рамана Чмяля і Максіма Хлябца адпусцілі да суда на свабоду.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Стаў вядомы вырак відэакарэспандэнту Яўгену Нікалаевічу
19.12.2024
«Экстрэмісцкімі» прызналі суполку праграмы «Белсата» у сацсетцы, мультфільмы «Заповедник» і Telegram-канал «Инсайдер UA»
16.05.2024
Газету «Автодайджест» прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
12.03.2024
Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава асудзілі на 1,5 гады калоніі
22.04.2024