• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супрацоўнікаў Прэс-клуба нечакана вызвалілі з СІЗА пасля 8 месяцаў зняволення

    «Прэс-клуб» паведаміў аб памілаванні супрацоўнікаў Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алы Шарко, якіх адпусьцілі сёння з СІЗА.

    Юлію Слуцкую затрымалі 22 снежня ў аэрапорце па вяртанні з адпачынку, у яе кватэры правялі вобшук. У той жа дзень затрымалі Юлію і яе сына Пятра Слуцкага.

    Таксама вобшукі прайшлі ў іншых супрацоўнікаў арганізацыі.

    Слуцкай прад’явілі абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 КК), а дырэктару арганізацыі Сяргею Альшэўскаму — у саўдзеле ў тым жа злачынстве (частка 6 артыкула 16, частка 2 артыкула 243 КК). Абвінавачванні ў садзейнічанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў таксама прад’явілі праграмнаму дырэктару Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і былой журналістцы БТ Ксеніі Луцкіной.

    Па інфармацыі «Нашай Нівы», Ксенія Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. Цяпер яна — адзіны фігурант справы «Прэс-клуба», які застаецца за кратамі. Раней Луцкіна 15 гадоў прапрацавала на дзяржаўным тэлебачанні. Яна збіралася стварыць альтэрнатыўны канал, калі яе затрымалі.

    У няволі застаюцца 28 прадстаўнікоў медыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці