Сустрэча з кіраўніком і генеральным дырэктарам Slon.ru ў Мінску
“Прэс-клуб Беларусь” запрашае журналістаў на чарговую сустрэчу. Гэтым разам сваім досведам кіравання інтэрнэт-медыя падзеліцца Максім Кашулінскі, генеральны дырэктар партала Slon.ru, былы галоўны рэдактар расійскага выдання “Forbes”.
Як і чаму змянялася канцэпцыя інтэрнэт-часопіса, яго знешні выгляд і змест? Як заваяваць увагу чытача ў інтэрнэце? Хто гатовы сёння плаціць за якасную журналістыку?
Максім Кашулінскі раскажа, як сёння ствараецца кантэнт у гэтым папулярным інтэрнэт-выданні, што змянілася для журналістаў і чытачоў «Слана» пасля ўвядзення платнай падпіскі.
Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць пытанні і атрымаць адказы з першых вуснаў ад медыяпрафесіянала.
Дзе і калі: сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 18 снежня, а 17:00 у Галерэі TUT.BY, па адрасе: Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх (ст. метро Міхалова).
Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная).
Партнёры сустрэчы: MYMEDIA, TUT.BY, БАЖ, Медиакритика.
Гэтая падзея на FB