• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Светлагорская медыякампанія “Ранак” запусціла падкаст «Асобы гісторыі Беларусі»

    Беларускамоўны падкаст "Асобы гісторыі Беларусі" пачала выпускаць медыякампанія "Ранак" са Светлагорска. У ім папулярна і лёгка распавядаецца пра асобаў і цікавыя факты беларускай гісторыі.

    «Асобы гісторыі Беларусі — гэта пра нас даўніх і для нас сучасных. Гісторыя — як сувязь паміж далёкім мінулым і сённяшнім днём. Асобы ў ёй — гэта не проста творцы ці выпадковыя людзі. Гэта тыя, на каго варта раўняцца, ганарыцца імі і браць з іх прыклад, а таксама тыя, кім быць не пажадана ці на чыіх памылках варта вучыцца. Магчыма, постаць некага з нашых слаўных землякоў ці дзеячоў стане арыенцірам для кагосьці сёння, а можа, і натхніць працягнуць гісторыю нашага слаўнага краю, унесці сваё імя», — гаворыць Дзяніс Рунец, аўтар падкастаў, малады настаўнік гісторыі і краязнаўца.

    Менавіта падкасты, на думку многіх dig­i­tal-спецыялістаў, становяцца найбольш дынамічным сегментам інфармацыйнай прасторы. Сспажывец кантэнту ўсё больш стамляецца ад чытання з экрана, і пераключэнне «працы» з вачэй на вушы, што называецца, «не грузіць» ды і не перашкаджае адначасова займацца чым-небудзь.

    Падкаст даступны для праслухоўвання на платформах:

    Cast­box 

    iTunes

    Яндекс Музыка

    ВКонтакте

    Sound­Cloud

    Советы по записи подкастов во время пандемии

    Книга «PROМедиа». Обзор инструментов современных редакций: фактчек, открытые данные, питчинг, мобильная журналистика, подкасты

    ЗАПИСЬ вебинара «Спецпроекты в эпоху пандемии: 15+ базовых мультимедийных инструментов для редакций

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці