Святлана Алексіевіч стала ганаровым сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў
Такое рашэнне 9 верасня прыняла Рада журналісцкага аб’яднання.
– Святлана Алексіевіч заўсёды была вельмі блізкім чалавекам для Беларускай асацыяцыі журналістаў. БАЖ заўсёды падтрымліваў, перажываў і радаваўся перамогам Святланы, а пісьменніца ў сваю чаргу заўсёды ўважліва сачыла за сітуацыяй у беларускім медыясектары.
Яшчэ ў мінулым годзе ў нас з’явілася выдатная ідэя запрасіць Святлану ганаровым сябрам у нашу арганізацыю. Яна дала згоду, і вось нарэшце мы яе вітаем і вельмі ганарымся такім сяброўствам, – гаворыць прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.
Апроч Святланы Алексіевіч ганаровымі сябрамі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з’яўляюцца беларускі паэт Сяргей Законнікаў, расійскі пісьменнік і праваабаронца Аляксей Сіманаў, а таксама амерыканскі журналіст Глэй Хасвэл.