• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Алексіевіч узначальвае лонг-ліст прэстыжнай прэміі ў Брытаніі

    Самая прэстыжная брытанская ўзнагарода ў галіне дакументальнай літаратуры можа дастацца Святлане Алексіевіч

    Кніга беларускай Нобэлеўскай лаўрэаткі «Час сэканд-хэнд» ачоліла доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію «Bail­lie Gif­ford», грашовы памер якой – 30 тысячаў фунтаў (каля 39 тыс. долараў).

    Усяго ў спісе 10 прозвішчаў, у тым ліку гэта аўтары з Вялікай Брытаніі, ЗША ды Лівіі. Кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду агучаць 17 кастрычніка, а пераможцу назавуць 15 лістапада.

    Святлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў 2015 годзе за ейную «шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

    Нагадаем, Святлана Алексіевіч — ганаровы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Такое рашэнне 9 верасня прыняла Рада журналісцкага аб’яднання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці