• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла «Белсат» Знакам гонару дэмакратычных сілаў

    Узнагароды атрымалі дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы і намеснік дырэктара Аляксей Дзікавіцкі. Гэта адбылося падчас яе візіту ў Варшаву 8 студзеня 2024 года, піша «Белсат». 

    — Гэта знак гонару дэмакратычных сілаў Беларусі за супрацу з намі, за тое, што вы з намі ўсе гэтыя гады,  — адзначыла Святлана Ціханоўская. — І далей я спадзяюся, што ўсё будзе добра з каналам «Белсату», будзеце развівацца, бо вы граеце такую вялікую ролю для Беларусі

    Кіраўнікі «Белсату» размаўлялі з Ціханоўскай пра сітуацыю ў Польскай грамадскай тэлевізіі ў ключы пераменаў, што цяпер адбываюцца, і сітуацыю на «Белсаце» ў сувязі з гэтым. Ціханоўская адзначыла значэнне «Белсату» для Беларусі і дэмакратычных сілаў, таму абяцала зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць канал.

    «Белсат» — першы незалежны тэлеканал у Беларусі. Пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

    Чытайце яшчэ:

    Сайт і сацсеткі выдання «Новы Час» абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй

    Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці абавязалі завесці чат-бот у Telegram

    «Рэдакцыі страчваюць кантроль над стужкай навін». Украінская медыяэкспертка — пра выклікі і праблемы якасных медыяў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці