• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння будзе абвешчаны прысуд Марыне Золатавай — АНЛАЙН а 12:30

    Абвяшчэнне прысуду анансавана на 12.30 у судзе Маскоўскага раёна.

    Працэс над Марынай Золатавай пачаўся 12 лютага. Галоўрэда Tut.by абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы), санкцыя артыкулу — ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор запатрабаваў асудзіць да штрафу ў 1000 базавых велічыняў (25 500 рублёў).

    «Гэты працэс адбіўся не столькі на рэпутацыі Tut.by, колькі на рэпутацыі ўсіх яго ўдзельнікаў, уключна з рэпутацыяй дзяржаўных СМІ. А Беларусь зноў з’явілася ў загалоўках замежных медыя як дзяржава, дзе падаўляецца свабода слова. Медыясупольнасць унутры краіны аказалася расколатай, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ вырасла сцяна. Гэта сьведчыць пра тое, што той, хто прыдумаў гэты працэс, не вельмі сабе ўяўляў магчымыя наступствы», — сказала Марына Золатава ў заключным слове.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці