• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння — лекцыя Яраслава Ладыгіна «Нараджэнне новых медыя ва Украіне: радыё “Арыстакраты”»

    Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч.

    Гэтым разам прывозяць Яраслава Ладыгіна, аднаго з заснавальнікаў украінскага анлайн-радыё «Арыстакраты».

    Разам з былымі калегамі па «Просто Радио.О» Данілам Хамутоўскім і Лерай Чачыбая 9 лютага 2014 года Яраслаў запусціў радыё, якое за два гады існавання дайшло да паказчыкаў 200 тысяч слухачоў на месяц. Як кажуць заснавальнікі, новы праект з’явіўся праз нежаданне залежаць ад волі заангажаванага кіраўніцтва на старых месцах працы і звязаным з гэтым адтокам таленавітых кадраў з украінскага радыё. Такая сітуацыя дала імпульс для з’яўлення так званых base­ment-медыя, то-бок такіх, дзе каманда ў першую чаргу апантаная стварэннем кантэнту, а не стабільнымі фінансавымі перспектывамі.

    Самі «Арыстакраты» сапраўды размяшчаюцца ў падвале ў цэнтры Кіева, але ж за два гады існавання радыё выйшла на самаакупнасць і нават стварыла з нуля рынак рэкламы на анлайн-радыё. Ва ўмовах цяперашняй эканамічнай сітуацыі ва Украіне гэта выглядае як цуд.

    Афіцыйны дэвіз радыё – «Усе разумнікі краіны». Як кажуць заснавальнікі, гэта вызначэнне мэтавай аўдыторыі – людзей адукаваных і неабыякавых. Вялікую частку кантэнту складаюць ток-шоу розных вядомых украінскіх дзеячаў культуры, за чатыры сезоны аўтарамі ўласных праграмаў тут былі: міжнародная журналістка Наталля Гумянюк, рэдактар украінскага «Esquire» Аляксей Тарасаў, галоўрэд украінскага «Play­boy» Уладзь Фісун ды іншыя журналісты і творцы, для многіх з якіх з’яўленне на «Арыстакратах» – гэта ўвогуле першы вопыт у якасці радыёвядоўцы.

    Уваход вольны

    Падрабязней

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці