• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння Паўлу Шарамету споўнілася б 45…

    Запрашаем на вечар памяці журналіста, які пройдзе сёння ў сталічнай Галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37А) а 18.00.

    Павел Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 года ў Мінску.

    Пасля школы паступіў на гістарычны факультэт БДУ, дзе правучыўся тры курсы. Скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Да 1992 года працаваў у адным з беларускіх банкаў. Затым прыйшоў на беларускае тэлебачанне. Вядомасць атрымаў як вядучы штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспект».

    У 1996 годзе працаваў галоўным рэдактарам «Белорусской деловой газеты». У тым жа годзе прызначаны загадчыкам беларускага бюро Грамадскага расійскага тэлебачання (цяпер Першы канал) і ўласным карэспандэнтам ОРТ па Беларусі.

    У ліпені 1997 года, падчас здымкі рэпартажу аб сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы, быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі паводле абвінавачання ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна і да аднаго года выпрабавальнага тэрміну, правёў у турме ўвогуле тры месяцы.

    У 1998 годзе Шарамет пачаў працаваць спецыяльным карэспандэнтам праграм «Новости» і «Время» дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ, а ў студзені 1999 года заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Быў вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Время».

    У 2000 годзе Шарамет сышоў з праграм навін і працягнуў працаваць на Першым канале як аўтар дакументальных фільмаў і спецыяльных праектаў у межах інфармацыйных праграм. Канчаткова пакінуў тэлеканал у 2008 годзе.

    З 2009 года з‘яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе «Огонёк». У 2011 годзе Шарамет нядоўга вёў перадачу «Приговор» на тэлеканале РЕН ТВ.

    Быў адным з заснавальнікаў сайта «Беларускі партызан».

    У 2012 годзе стварыў сайт навукова-папулярнага гістарычнага інтэрнэт-выдання «Историческая правда». З 2012 года вёў блог журналіста ў інтэрнэт-газеце «Украинская правда», у далейшым стаў яе выканаўчым дырэктарам.

    З верасня 2013-га па 2014 год працаваў вядучым праграмы «Прав? Да!» на Грамадскім тэлебачанні Расіі.

    У чэрвені 2015 года запусціў аўтарскі праект «Диалоги» на ўкраінскім тэлеканале 24. З верасня 2015 года па красавік 2016 года быў вядучы на ўкраінскім радыё «Вести».

    Аўтарскія працы

    Павел Шарамет з’яўляецца аўтарам дакументальных фільмаў «Дикая охота» і «Дикая охота‑2»,

    «Осетровая война», «Чеченский дневник», «1991 — Последний год империи», «Последняя высота генерала Лебедя», «Казнь Саддама. Война без победителя», «Егор Гайдар. Окаянные дни» і шэрагу іншых. Аўтар сцэнарыя фільма «СПИД: Смерть с открытой датой».

    Разам са Святланай Калінкінай быў аўтарам кнігі «Случайный президент», прысвечанай рэжыму прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У 2005 годзе напісаў кнігу «Питерские тайны Владимира Яковлева» пра новых расійскіх палітыкаў з Санкт-Пецярбурга. У 2009 годзе выйшла яго кніга пра Саакашвілі, аб шасцідзённага вайне ў жніўні 2008 года і расейска-грузінскіх адносінах «Саакашвили\Грузия. Погибшие мечты»

    http://n-shipilov.narod.ru/FL1.files/getpic3d.gif

    Вясной 2009 года апублікаваў вучэбны дапаможнік для журналістаў «ТВ. Между иллюзией и правдой жизни». Рэгулярна праводзіў майстар-класы для маладых рэгіянальных журналістаў.

    Павел Шарамет загінуў у Кіеве раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву аўтамашыны. Выбух здарыўся ў 7.45 на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, спрацавала ўзрыўчатка магутнасцю 400–600 г у тратылавым эквіваленце.

    Следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым; прафесійная дзейнасць; дэстабілізацыя становішча ў Кіеве; памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала уладальніцы газеты «Украинская правда» Алёне Прытуле).

    Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.

    Дзясяткі людзей ахвяравалі сродкі сям’і Паўла Шарамета

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці