Сёння сілавікі затрымлівалі журналіста Юрыя Дзешука
Журналіст быў затрыманы раніцай 3 снежня ў сябе дома супрацоўнікамі міліцыі. Яго адвезлі ў Ліду на допыт.
У Лідзе Юрыя дапыталі па крымінальнай справе. Што за справа і ў якасці каго (сведкі ці падазраванага) быў дапытаны журналіст — не вядома, бо з яго ўзята падпіска аб неразгалошванні.
Гэта ўжо чацвёртае затрыманне Юрыя Дзешука цягам 2021 года. 20 студзеня яго затрымалі ў Бярозаўцы, тады пратрымалі за кратамі 72 гадзіны. У лютым сілавікі правялі вобшук у яго дома, і Юрый быў затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы за «наўмыснае псаванне транспартнага сродку альбо шляхоў зносін» (ч. 1 арт. 309 КК) — па гэтай справе Юрый Дзяшук праходзіць у якасці сведкі.
1 сакавіка незалежны журналіст-фрылансер з Бярозаўкі Юрый Дзяшук быў пакараны судом Лідскага раёна на 50 базавых велічыняў.