• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёньня ў гасьцях у Алексіевіч — францускі фотамастак і дакумэнталіст Ян Арцюс-Бэртран

    Госьцем інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч 1 чэрвеня будзе Ян Арцюс-Бэртран, выбітны францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну і ўладальнік мноства іншых узнагарод. Радыё Свабода і сайт БАЖ будзе весьці жывую трансьляцыю (пачатак а 19:00).

    http://message2man.com/news/New%20Folder/dc288d8524bd0e28dfb4b4bda0db8b81.jpg

    У юнацтве ён скончыў акторскі факультэт Парыскай школы мастацтваў, зьняўся ў фільме «Скажы мне, хто ты» зь Мішэль Марган. У 21 год захапіўся «паветранай» фатаграфіяй зь верталёта, паветранага шара, стаў сур’ёзна займацца аэрафотаздымкай розных аб’ектаў. У 1995 годзе пад патранатам экалягічнага навуковага аддзелу ЮНЭСКО Арцюс-Бэртран узяўся за грандыёзны праект — стварэньне навуковага банку дадзеных здымак плянэты з вышыні. Выпусьціў каля 60 кніг.

    Зьняў дакумэнтальны фільм «Дом» сумесна зь Люкам Бэсонам. Нядаўні дакумэнтальны твор Арцюса-Бэртрана — унікальны кінафільм «Чалавек» (Human).

    Тры гады рэжысэр зьбіраў рэальныя гісторыі 2000 жанчын і мужчын з 60 краін, якія эмацыйна гавораць пра тэмы, якія аб’ядноўваюць усіх людзей плянэты: барацьба зь беднасьцю, войны, гамафобія, каханьне, сьмерць, шчасьце. Прэм’ера першага фільму гэтага маштабнага праекту адбылася на асамблеі ААН. Прадстаўнікі кампаніі Google, ацаніўшы значнасьць фільму, запусьцілі яго адначасова на 6 мовах, у тым ліку на расейскай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці