Сёння ў Мінску — прэзентацыя зборніка вершаў Андрэя Бастунца
12 мая 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
12 мая а 19-й гадзіне ў музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30) старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец прэзентуе зборнік сваіх вершаў — “Доказы руху”.
Акрамя аўтара, у імпрэзе возьмуць удзел культуролаг Максім Жбанкоў, паэтка Сабіна Брыло, літаратар Сяргей Лапцэвіч, іншыя творчыя асобы.
“Падчас вечарыны госці не толькі пачуюць вершы і песні, але і нават пабачаць інсцэніроўку аднаго з твораў аўтара”, — абяцаюць арганізатары імпрэзы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Дзяніс Івашын стаў пераможцам прэміі імя Аляхновіча
16.11.2024
На бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата» наклалі арышт
09.10.2024
Знявагі і мова варожасці: Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, цкуе журналіста Змітра Лупача
29.05.2024
Польша не оставляет попыток добиться освобождения Почобута — Сикорски
05.11.2024