Яўген Глушкоў
«Лукашэнка працягвае свой бясконцы крыжовы паход супраць незалежных СМІ». IPI асудзіў турэмныя выракі магілёўскім журналістам
Сусветная сетка IPI (Міжнародны інстытут прэсы) асудзіла турэмныя прысуды беларускім журналістам Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову, якія былі арыштаваныя ў снежні 2023 года і прызнаныя вінаватымі па палітычна матываваных абвінавачаннях.
05 жніўня, 2024
Магілёўскі абласны суд прыгаварыў журналістаў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова да зняволення і буйных штрафаў
Журналіста Алеся Сабалеўскага і відэааператара Яўгена Глушкова вінавацілі ва ўдзеле у экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваннях. Судовы працэс распачаўся 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе, з таго моманту адбылося пяцьсудовых пасяджэнняў. 31 ліпеня прагучаў прысуд.
01 жніўня, 2024
Журналістаў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова будуць судзіць па артыкулах за ўдзел у экстрэмісцкім і ўзброеным фарміраваннях
Пачатак судовага працэсу над журналістам Алесем Сабалеўскім і відэааператарам Яўгенам Глушковым прызначаны на 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Разбіраць аб’яднаную крымінальную справу ў дачыненні да іх прызначаны суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі.
08 ліпеня, 2024
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці