s13.ru
Уладальніка навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз
Суд Ленінскага раёна Гродна 6 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ўладальніка рэгіянальнага навінавага інтэрнэт-партала s13.ru Сяргея Чабоцькі.
07 лістапада, 2024
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сацсеткі і лагатыпы сайта s13.ru, Instagram-акаўнт Андрэя Гнёта і іншыя рэсурсы
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 31 кастрычніка ўнеслі чатыры старонкі ў сацыяльных сетках, а таксама лагатыпы гродзенскага сайта s13.ru, прычым ва ўсіх магчымых варыянтах — ад выяваў у інтэрнэце да «значкоў» і «шэўронаў».
31 кастрычніка, 2024
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: гродзенскі сайт s13.ru, TikTok-акаўнты Аляксандра Івуліна, PALATNO і іншыя рэсурсы
Паводле Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, абноўленага раніцай 30 кастрычніка, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны гродзенскі сайт s13.ru і Telegram-канал з назвай «s13.ru — Новости Гродно» (ідэнтыфіктар t.me/s13.ru).
30 кастрычніка, 2024
«Увесь горад на вушах». Што адбываецца ў Гродне пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім»
Самы папулярны гродзенскі інфармацыйны партал s13 перастаў абнаўляцца з 23 кастрычніка. Пазней стала вядома, што яго прызналі «экстрэмісцкім», а ўласніка і галоўнага рэдактара партала Сяргея Чабоцьку затрымалі. Масавыя адпіскі пачаліся і ў іншых медыя. Гараджане кажуць, што даўно не бачылі ў Гродне такога кіпішу. «Наша Ніва» даведалася болей, што адбываецца.
29 кастрычніка, 2024
У Гродне бацькам школьнікаў пагражаюць пастаноўкай на ўлік за падпіску на папуляныя гарадскія сайты
У чатах гродзенскіх школ і гімназій пагражаюць пастаноўкай на ўлік сямей у сацыяльна небяспечным становішчы, калі бацькоў прыцягнуць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта адбываецца на фоне распаўсюджвання інфармацыі пра прызнанне экстрэмісцкімі матэрыяламі папулярных гарадскіх навінавых сайтаў — s13.ru і autogrodno.by, піша Hrodna.life.
28 кастрычніка, 2024
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці