Telegram-канал «BYPOL» прызнаны экстрэмісцкім
23 красавіка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
22 красавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў Telegram-канал «BYPOL» экстрэмісцкім.
Матэрыялы для суда збірала абласное ўпраўленне ГУБАЗіК МУС, паведамляе прэс-служба МУС.
Цяпер за публікацыю (репост) інфармацыі з названага Тэлеграм-канала прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia