• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлеграм-каналы як сродак інфармацыйнай вайны — як супрацьстаяць?

    Чарговае напружанне ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй з-за цэн на энергарэсурсы, рост антыінтэграцыйных настрояў у беларускім грамадстве — усё гэта выклікала рэакцыю з боку расійскіх медыя самага рознага калібру. І не толькі расійскіх.

    Актывізаваліся і мясцовыя прарасійскія сайты, блогеры і — тэлеграм-каналы. І калі ў выпадку з сайтамі і буйнымі медыя-рэсурсамі зразумела, каму можна давяраць, а хто займаецца банальнай прарасійскай ці антыбеларускай прапагандай, то ў выпадку з тэлеграм-каналамі ўсё нашмат складаней і разабрацца, каму можна верыць, а каму не, — не кожны здольны.

    Якія рэсурсы сёння ўяўляюць большую небяспеку для нацыянальнай і інфармацыйнай бяспекі краіны — СМІ і інтэрнэт-рэсурсы ці месенджары кшталту «Тэлеграма»? Як разабрацца, якому з ананімных каналаў можна давяраць, а хто займаецца банальнай інфармацыйнай дыверсіяй і прапагандай? Як супрацьстаяць арганізаваным атакам праз месенджары і сацсеткі?

    На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці