• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлерадыёкампаніі “Брэст” прапануюць здымаць перадачы з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі

    Актывісты абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прапануюць тэлерадыёкампаніі “Брэст” арганізаваць цыкл перадач з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый на актуальныя тэмы.

    Як паведаміў службе манторныгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі, на адрас кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі дасланы адмысловы зварот.

    “На працягу апошніх некалькіх месяцаў на нацыянальных каналах Беларусі ўсталявалася практыка правядзення аналітычных і экспертных праграм, ток-шоў з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый, — кажа Маслоўскі. — Тэлерадыёкампанія “Брэст” з’яўляецца рэгіянальным структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Лагічна было б, каб такія перадачы ладзіліся і на абласным узроўні”.

    У сваім звароце сацыял-дэмакраты спасылаюцца на шэраг артыкулаў Канстытуцыі. У прыватнасці, у адпаведнасці з артыкулам 4 Асноўнага Закона, дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і меркаванняў, а ў артыкуле 5 гаворыцца, што палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні садзейнічаюць выяўленню i выказванню палiтычнай волi грамадзян. Акрамя таго, палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні маюць права таксама карыстацца дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі.

    Па словах Ігара Маслоўскага, у звароце таксама ўтрымліваецца просьба па магчымасці адлюстроўваць і дзейнасць Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП у рэгіёне. “Лічым, што такі падыход тэлерадыёкампаніі “Брэст” будзе спрыяць выяўленню i выказванню палiтычнай волi грамадзян, і больш поўна адлюстроўваць падзеі ў жыцці рэгіёна”, — дадае Маслоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці