• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлежурналіста ў ЗША забілі падчас рэпартажу зь месца забойства

    У горадзе Арлянда ў амэрыканскім штаце Флярыда журналіст мясцовай тэлевізіі атрымаў сьмяротнае раненьне падчас рэпартажу зь месца іншага забойства, якое здарылася за некалькі гадзін. Разам зь ім загінула дзевяцігадовая дзяўчынка, піша BBC.

    На прэсавай канфэрэнцыі шэрыф акругі Орындж Джон Міна сказаў, што напад на журналістаў адбыўся прыкладна ў чатыры гадзіны дня паводле мясцовага часу. Забойцы знаходзіліся ў сваім аўтамабілі ці побач зь ім.

    Па словах шэрыфа, журналісты вялі рэпартаж аб забойстве, якое здарылася каля 11 гадзін раніцы, у выніку якога 20-гадовая дзяўчына атрымала сьмяротныя раненьні. У гэты момант падазраваны — 19-гадовы Кіт Мазэс — вярнуўся на месца здарэньня і адкрыў па іх агонь. Пасьля гэтага Мазэс зайшоў у суседні дом і адкрыў страляніну па маці з дачкой. Дзяўчынка загінула, маці знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане.

    Шэрыф Міна расказаў журналістам, што затрыманы Мазэс неаднаразова сутыкаўся з праваахоўнымі органамі — яго абвінавачвалі ў незаконным захоўваньні зброі, нанясеньні пабояў пры абцяжлівых абставінах, узброеным нападзе і крадзяжах з узломам.

    Па словах шэрыфа, Мазэс быў знаёмы з застрэленай раніцай дзяўчынай, але ніяк ня быў зьвязаны зь іншымі ахвярамі стральбы. Паліцыянты пакуль ня ведаюць, чаму Мазэс страляў у журналістаў — магчыма, сказаў шэрыф, ён прыняў іх за паліцыянтаў.

    Паводле Камітэту абароны журналістаў, у 2022 годзе ва ўсім сьвеце забілі 40 журналістаў, але толькі аднаго — у Злучаных Штатах.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Журналіст Аляксандр Івулін на волі!

    «Беларуская мова — гэта маё каханне». Віленская настаўніца пра тое, як выкладае беларусам іх мову

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці