Тэлеграм-канал пра футбол, імаверна, захоплены губазікаўцамі
15 жніўня 2024
У канале BubnOFF LiVE сёння з’явіліся два пасты брэсцкіх сілавікоў пра затрыманне хлопцаў, што ўдзельнічалі ў пратэстах у гэтым абласным цэнтры ў 2020 годзе, піша «Наша Ніва».
Канал BubnOFF LiVE з 1010 падпісчыкамі прысвечаны футболу. «Абмяркоўваем навіны беларускага футболу, відэа галоў і іншых яркіх момантаў, развіццё клубаў у сацыяльных сетках і многае іншае», — гаворыцца ў апісанні канала.
Апошні пост па тэматыцы быў у канале 6 жніўня. А 14 жніўня ў ім з’явіліся два так званыя «пакаяльныя» відэа.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
За кароткі час беларусы сабралі грошы на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара
15.08.2024
Газета ў Маларыце правяла апытанку наконт Хэлоўіна: сярод «выпадковых жыхароў» — ідэолаг, святар, завуч гімназіі
02.11.2023
Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з‑за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання
22.11.2023
Папаўненне cпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў: «Информ-Прогулка», Tik-Tok «Belsat TV», тэлеграм-каналы «Беларускае Радыё Рацыя» і «Квят-агляд»
31.10.2023