• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ток» з Золатавай і Леўшынай: пра «справу БелТА», цэнзуру і агентуру ВІДЭА

    «Справа БелТА» стала хіба найвялікшым ударам па беларускіх медыя ў 2018 годзе. Паказальныя ператрусы на офісах і ў кватэрах журналістаў, публікацыя прыватных тэлефонных размоў, суткі на Акрэсціна — усё праз «несанкцыянаваны доступ» да навін дзяржаўнага агенцтва «БелТА».

    Усім абвінавачаным пасля месяцаў бясконцых паходаў да следчых на допыты далі штрафы. Адзіная, з каго абвінавачанні дагэтуль не знятыя, — Марына Золатава, галоўная рэдактарка партала Tut.by. За «бяздзейнасць службовай асобы» ёй пагражае забарона займаць кіруючыя пасады, штраф і да пяці гадоў зняволення.

    У новым выпуску праграмы «Ток/Talk» з Адар’яй Гуштын — Марына Золатава і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, з якой апошняй знялі абвінавачанні. Рэдактаркі расказваюць, як адбывалася затрыманне, з кім давялося сядзець на Акрэсціна, разважаюць пра сучасную журналістыку, цэнзуру, прапаганду, агентуру, а таксама гавораць пра асабістае.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці