Толькі 105 са 120 дзяржаўных раёнак выйшлі на самаакупнасць
23 лістапада 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта на Першым медыяменеджмент форуме заявіў намеснік старшыні Беларускага саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў.
— У Беларусі сёння каля 120 раённых выданняў. Нядаўна мы праводзілі падлікі, і дакументы паказваюць, што 105 з іх выйшлі на самаакупнасць, — сказаў Сверкуноў.
— Канешне, на адной газеце сёння выжыць цяжка. Але ёсць выданні, якія навучыліся зарабляць іншым чынам. Напрыклад, у некаторых выданнях была створаная ўласная сістэма распаўсюду і падпіскі, апроч “Белсаюздруку” і “Белпошты”. Таксама некаторыя выданні займаюцца выдавецкай дзейнасцю: выдаюць брашуры, альбомы і іншую прадукцыю для прадпрыемстваў свайго раёна, — дадаў Сверкуноў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia