• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трымаў мікрафон “Белсата” — заплаці штраф

    Гомельскі абласны суд 5 студзеня адхіліў скаргу мясцовага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына на пакаранне штрафам у памеры 575 рублёў, які наклаў на яго ў мінулым лістападзе суддзя Цэнтральнага раёна Яўген Шаршнёў.

    Падставай для адміністацыйнага штрафу стаў сюжэт на тэлеканале «Белсат» «40 градусаў, пагрозы і вада з прыбіральні», у якім распавядалася пра дрэнныя ўмовы працы на прадпрыемстве “Каштан”.

    “Цуда не адбылося — штраф не адмянілі, хоць мяне, па сутнасці, аштрафавалі за тое, што я трымаў мікрафон, калі Кастусь Жукоўскі запісваў на відэа меркаванні гараджан пра сітуацыю на прадпрыемстве. Пытанняў я не задаваў. Патлумачыў у судзе, што мая задача была абараняць Жукоўскага ад непісьменных міліцыянтаў, неадэкватных асобаў, якія, бывае, кідаюцца на чалавека, калі заўважаць яго з відэакамэрай”, — кажа  Андрэй Толчын.

    Суддзя Шаршнёў, які разглядаў справу ў першай інстанцыі, прызнаў, што распаўсюду відэаздымкаў з боку Толчына не было, але паколькі ён трымаў мікрафон, то адпаведна быў выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі — значыць, парушана частка 2, артыкула 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ).

    Толчын, натуральна, не пагадзіўся з такой высновай, аспрэчыў буйны штраф. Аднак суддзя абласнога суда Аляксандр Сужаеў не знайшоў падставаў на адмену штрафу.

    “У дзяржаве блага з фінансамі, — мяркуе Толчын, — таму скубуць іх і з шэраговых грамадзян, нават калі тыя і пальцам не паварушылі, каб нешта парушыць — абы толькі знаходзіліся побач”.

    У мінулым годзе раённыя суды Гомельскай вобласці  пяць разоў штрафавалі фрылансера Толчына паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Агулам сума штрафаў склала 3 795 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці