• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тымчук пра справу ўкраінскага журналіста Шаройкі: шпіянаж на падставе падробленага дакумэнту

    Народны дэпутат Украіны, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук заяўляе, што ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у Беларусі ў шпіянажы на падставе фальшывага дакумэнту.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/30444d85-97a2-4933-a599-4f6382256cab_w1023_r1_s.jpg

    «Дакумэнт, які спрабавалі перадаць украінскаму журналісту, ёсьць падробкай пад сапраўдны грыфаваны дакумэнт, што знаходзіцца ў абарачэньні Міністэрства абароны Беларусі. Для наданьня большай „сапраўднасьці“, фальшыўка імітуе не фінальны дакумэнт з подпісамі, выканаўцамі, зыходным нумарам, пячаткай установы, а чарнавы варыянт, на якім адсутнічаюць названыя абавязковыя элемэнты для дакумэнту з грыфам сакрэтнасьці», — напісаў Дзьмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Face­book.

    Украінскі дэпутат мяркуе, што аўтар гэтай падробкі ня меў доступу да сакрэтных дакумэнтаў беларускага Мінабароны, але выкарыстаў спэцыялістаў, які калісьці працавалі ў сыстэме вайсковага ведамства і мелі доступ да справаводзтва.

    «Гэта сьведчыць аб тым, што дакумэнт вырабілі або ў ФСБ Расеі, або агентура ФСБ у КДБ Беларусі з мэтай арганізацыі апэрацыі для арышту ўкраінскага журналіста з абвінавачаньнямі ў шпіянажы, а ў далейшым — дыскрэдытацыі Беларусі ў дачыненьнях з ЭЗ і Ўкраінай і раскрутцы канфлікту паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Такія апэрацыі — традыцыйны мэтад працы расейскіх спэцслужбаў», — перакананы Дзьмітры Тымчук.

    У той жа час, паводле дэпутата, у дакумэнце зьмяшчаюцца агульныя фразы накшталт «паглыбіць, пашырыць, палепшыць». «Дакумэнт складзены па выніках вучэньняў „Захад-2017“, аднак ніякім чынам не зьмяшчае спасылак на вынікі вучэньняў. У дакумэнце ўказваецца на неабходнасьць „вывучыць вынікі і зрабіць высновы“. Насамрэч у любым аналітычным артыкуле, якіх дзясяткі і сотні былі апублікаваныя ў расейскай, беларускай, украінскай і сусьветнай прэсе па выніках вучэньняў „Захад-2017“, зьмяшчалася больш „таямніц“, чым у гэтай падробцы», — заявіў дэпутат.

    Паводле яго, «разыначкай» дакумэнту мусілі стаць нібыта «тайныя» зьвесткі аб разьмяшчэньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. «Аднак пра гэта пішацца ў сусьветнай прэсе ўжо як мінімум паўгода», — дадае Дзьмітры Тымчук.

    Уласны карэспандэнт «Украінскага радыё» у Беларусі Паўло Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка. Зьвестак пра тое, у чым абвінавачваюць журналіста, афіцыйныя беларускія крыніцы не даюць. У якасьці адной з вэрсій абмяркоўваецца абвінавачаньне яго ў шпіянажы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці