• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У 10 гадоў працаваць журналісткай у парламенце? У Польшчы выбухнуў скандал

    Невядома, на якой падставе дзіцяці дазволілі працаваць у Сейме. На скандал вакол працы 10-гадовай дзяўчынкі ў польскім парламенце звярнула ўвагу Беларуская служба Польскага радыё.

    польскі Сейм

    Будынак Сеймa Польшчы.Фота: I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

    Выданне Tygod­nik Powszech­ny апісвае працу малой журналісткі Сары ў парламенце, якая пачала сваю дзейнасць у Сейме ва ўзросце 10 гадоў. Праўда, яна не бярэ за яе грошай. Дзяўчынка вядзе ўласныя сацсеткі пад назваю “Перспектыва Сары”, яна правяла інтэрв’ю з важнейшымі польскімі палітыкамі, між іншым, з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам.

    А стала славутай пасля таго, як старшыня партыі “Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі сказаў ёй адысці, калі яна хацела задаць яму пытанне падчас размовы пра аборты. Гэта выклікала скандал і шырокі рэзананс.

    Артыкул пра Сару называецца “Перспектыва бацькі”. У ім гаворка ідзе пра тое, што бацькі робяць з дзяўчынкі зорку і ікону свабоды слова, але пры гэтым паводзяць сябе крывадушна. Напрыклад, Францішак і Мажэна Малэцкія-Тшаскось (Fran­ciszek Małec­ki-Trza­skoś, Marzena Małec­ka-Trza­skoś) цалкам кантралююць сацсеткі дачкі і тое, што яна глядзіць у інтэрнэце, не дазваляюць ёй мець смартфон, пры гэтым яна размаўляе з палітыкамі на цалкам дарослыя тэмы.

    Бацькі адзначаюць, што дзейнасць дзяўчынкі ў Сейме – гэта своеасаблівая тэрапія яе лагапедычных праблем. Аднак спецыялісты не цалкам з гэтым згодныя.

    «У выпадку Сары, незалежна ад матываў бацькі, з гэтым трэба нешта зрабіць, а не засяроджвацца на тым, што спадар Качыньскі сказаў тое, што сказаў», — заявіла псіхолаг доктар Аляксандра Пятроўска сайту zdrowie.pap.pl. Аднак яе словы былі выразаныя з артыкулу. Фрагмент выказвання лагапеда доктара Дануты Эмілюты-Розы, які з’яўляецца галоўнай часткай тэксту, таксама быў выдалены.

    Экспертка распавяла аб тэрапіі дзяцей з праблемамі, таксама выяўленымі ў Сары: «…Вопыт у новым асяроддзі важны, каб дзіця ведала, што можа мець зносіны ў розных сітуацыях. Але, каб дзiця пайшло размаўляць у Сейме? Тут у мяне ўзнікаюць сумненні. Ці не ствараем мы такім чынам для яе надта складанай сітуацыі?”. Апошнія сказы былі выразаны. Чаму? Галоўны рэдактар Польскага агенцтва друку (​​PAP) Войцех Тумідальскі запэўнівае, што гэта не цэнзура, а «не найлепшае рашэнне» асоб, якія рэдагавалі тэкст.

    Аўтарка артыкулу піша, што на пытанні наконт акрэдытацыі Сары Сейм не адказаў. Таму невядома, на якой падставе дзіцяці дазволілі працаваць у парламенце. А на сайце выдання напісана, што ёсць ўжо вынік тэксту -

    Канцылярыя Сейму змяніла сваю пазіцыю наконт выдачы дзіцяці акрэдытацыі. Дзяцей, якія працуюць журналістамі, у парламенце больш не будзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці