• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Барысаве ў дэпутаты ідзе экс-міністарка інфармацыі Лілія Ананіч

    У Барысаўскай сельскай акрузе №63 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Асабліва тут звяртае ўвагу асоба былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч.

    Ананіч родам з Барысаўскага раёна, яна нарадзілася ў вёсцы Леванава. Часта там бавіць час і цяпер. Яе бацька Станіслаў Яцэвіч быў дырэктарам мясцовай школы.

    Ад 2001 года Лілія Ананіч была намеснікам міністра інфармацыі. У 2014 — 2017 гадах узначальвала Міністэрства.

    Апошнімі гадамі Ананіч актыўнічала ў Беларускім саюзе жанчын.

    Супернікамі Ананіч будуць 24-гадовы грузчык Яўген Шчэрбін і 41-гадовы начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Пікуза.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці