У Беларусі заблакавалі доступ да медыя Znadniemna.pl
Карыстальнікі медыя Znadniemna.pl з Беларусі бачаць "заглушку" «доступ да гэтага інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам «Аб СМІ».
Напрыканцы снежня 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна палічыў сайт Саюза палякаў Беларусі Znadniemna.pl экстрэмісцкім.
Сайт шмат піша пра пераслед актывістаў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, у тым ліку пра старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс і журналіста Андрэя Пачобута, якія з сакавіка 2021 года знаходзяцца за кратамі.
Андрэй Пачобут затрыманы па абвінавачванню ў «распальванні варожасці» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
Рэдакцыя абяцае не спыняць сваю працу. З‑за мяжы сайт адкрываецца.
У красавіку 2021 года рэдактары сайта незарэгістраванага Саюза палякаў ZnadNiemna.pl, журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік вымушана пакінулі Беларусь з‑за пагрозы іх арышту і забрання з сям’і малога сына.
Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»