• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беластоку 21 лютага адбудзецца Беларуская дыктоўка

    Дыктоўка пройдзе ў Міжнародны дзень роднай мовы. Паўдзельнічаць у ёй можна і онлайн, піша "Радыё Свабода". 

    21 лютага 2023, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбудуцца дзясятыя заняткі курсаў «Мова нанова» ў Беластоку! Заняткі ладзяцца ў беларускім асяродку «Новая Зямля» (Kard. Ste­fana Wyszyńskiego 6A).

    Імпрэза пачнецца ў аўторак а 19:00 польскага часу (21 гадзіна беларускага), на ёй пройдзе Беларуская дыктоўка.

    Тэкст дыктоўкі прачытае сьпявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.

    Таксама арганізатары правядуць онлайн-трансьляцыю дыктоўкі, каб яе маглі напісаць тыя, хто будзе адсутнічаць у Беластоку. Пазьней тэкст апублікуюць у сацыяльных сетках і ў апісаньне трансьляцыі на YouTube, каб удзельнікі маглі праверыць сябе.

    Таксама ў аўторак, 21 лютага адбудуцца беларускія дыктоўкі ў Менску і Варшаве. Рэспубліканская дыктоўка ў Менску прызначана на 13:00 у рэжыме онлайн-трансьляцыі на youtube-канале Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа і на плятформе Zoom. Плянуецца таксама жывая трансьляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.

    А 17:30 (19:30 менскага часу) Беларуская дыктоўка адбудзецца ў Варшаве на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Паўдзельнічаць можна будзе як непасрэдна на месцы (Варшава, вул. Добра, 55, заля 1.110), так і ў фармаце онлайн.

    Чытайце яшчэ: 

    Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”

    «Быць часткай свайго нацыянальнага аб’яднання, а не злівацца з чымсьці іншым». Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч пра Беларускую нацыянальную кінаакадэмію

    “Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці