• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце міліцыя на некалькі гадзін затрымлівала журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву

    Адбылося гэта 3 сакавіка, калі журналісты-фрылансеры накіроўваліся да прыпынку грамадскага транспарту, каб паехаць на плошчу Леніна, дзе па нядзелях збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам.

    Да журналістаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праследаваць з імі ў апорны пункт аховы правапарадку. Калі Алесь Ляўчук паспрабаваў запярэчыць гэтай прапанове, міліцыянты ўжылі фізічную сілу і нават спрабавалі выкарыстаць наручнікі.

    Падчас затрымання Мілана Харытонава вяла трансляцыю у Face­book.

    Яна выказала меркаванне, што супрацоўнікі міліцыі атрымалі загад не дазволіць журналістам трапіць на чарговую сустрэчу праціўнікаў акумулятарнага завода і зрабіць рэпартаж з гэтай падзеі.

    У выніку на Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву ў міліцэйскім пастарунку склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП  (за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі, маючы на ​​ўвазе тэлеканал “Белсат”). Адпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны пасля затрымання.

    Заўтра журналістаў чакае суд.

    Летась паводле гэтага артыкула Ляўчука і Харытонаву судзілі шэсць разоў (агульны штраф склаў больш за 10 тысяч рублёў), а сёлета — яшчэ двойчы і менавіта за асвятленне акцый праціўнікаў акумулятарнага завода.

    Так, 9 студзеня суддзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Шурын аштрафаваў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонава на 50 базавых велічынь кожнага (1275 рублёў). 30 студзеня гэты ж суддзя вынес новае пакаранне журналістам, якое таксама склала па 50 базавых велічынь. У судовым рашэнні было адзначана, што віна Ляўчука і Харытонавай палягала ў тым, што яны, “выконваючы функцыі журналістаў замежнага сродку масавай інфармацыі без акрэдытацыі Міністэрства замежных справаў злоўжывалі правамі і парушылі абавязкі журналістаў”, калі бралі інтэрв’ю на плошчы — падрыхтавалі матэрыял, які пазней быў размешчаны на сайце тэлеканала “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці