• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце суд разгледзеў скаргі фрылансераў, аштрафаваных за працу без акрэдытацыі

    Скаргу журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай 6 снежня Брэсцкі абласны суд пакінуў без задавальнення, а адну са спраў Міланы Харытонавай і Алеся Ляўчука з Брэста накіраваў на новы разгляд.

    Тамара Шчапёткіна была пакараная 5 лістапада суддзёй Бярозаўскага райсуда Наталляй Вакульчык штрафам у памеры 35 базавых велічынь за рэпартаж пра юбілейны нумар літаратурнага часопіса “Жырандоля”. Рэпартаж змясцілі на сайце “Радыё Рацыя”, а падставай для абвінавачання сталі здымкі з удзелам у мерапрыемстве Шчапёткінай, калі яна запісала ўдзельнікаў прэзентацыі часопіса на дыктафон. Суд палічыў, што такім чынам Тамара Шчапёткіна вырабіла прадукцыю для замежнага СМІ без акрэдытацыі.

    Падчас разгляду сваёй скаргі фрылансер з Бярозы зрабіла заяву, што не з’яўляецца журналістам “Радыё Рацыя” і ў якасці доказа прадставіла копію працоўнай кніжкі. Акрамя таго, Тамара Шчапёткіна адзначыла, што беларускае заканадаўства і міжнароднае права гарантуе ёй права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі, а таксама выказванне меркавання.

    Гэтыя аргументы не паўплывалі на рашэнне суддзі Брэсцкага абласнога суда Русланы Сянько, яна адхіліла скаргу журналісткі і пакінула пастанову суда Бярозаўскага раёна без зменаў.

    Як паведаміла Тамара Шчапёткіна, яна мае намер прайсці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі і, калі гэта не дапаможа, звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

    Таксама у Брэсцкім абласным судзе 6 снежня разглядаліся скаргі журналістаў-фрылансераў, сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Міланы Харытонавай і Алеся Ляўчука на пастановы судоў Ленінскага раёна горада Брэста і суда Камянецкага раёна. Іх таксама пакаралі паводле артыкула 22.9–2 КаАП РБ.

    Суддзя Руслана Сянько ў выніку адмяніла пастанову Ленінскага райсуда Брэста і накіравала адміністрацыйную справу на разгляд да іншага суддзі. Па другой справе суддзя Аляксандр Саўчук пакінуў скаргу без задавальнення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці