• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У чым сіла мэдыя?

    Мэдыя, як вядома, называюць «чацьвёртай уладай». Але, у адрозьненьне ад «першай», яны не надзелены хоць якімі паўнамоцтвамі і не валодаюць аніякімі мэханізмамі прымусу. Тады якая прырода гэтай улады і на чым яна базуецца? Чаму, асабліва ў аўтарытарных і таталітарных грамадзтвах, уладныя асобы ня могуць утрымацца ад спакусы паставіць мэдыя пад кантроль? З чаго, нарэшце, час ад часу, ці нават даволі часта, улады разглядаюць мэдыя як непажаданага канкурэнта?

    Адказ на гэтыя пытаньні варта шукаць у прыродзе камунікацыі і сацыяльных стасункаў, да фармаваньня і падтрымкі якіх мэдыя як раз і маюць непасрэднае дачыненьне. І перадусім зьвернем увагу на здольнасьць мэдыя пашыраць сфэру і кантэкст камунікацыі, перакрочваць межы лякальнай камунікацыі, рабіцца ўтваральным элемэнтам больш шырокай камунікацыйнай сытуацыі. Праз такую сваю здольнасьць мэдыя ператвараюцца ў адзін з падставовых інстытутаў публічнай сфэры, г.зн. сфэры грамадзкай апініі, свабоды выказваньня і свабоднага абмену інфармацыяй. І праз такую сваю характарыстыку ня могуць не ўспрымацца як канкурэнт любой уладнай сыстэмы.

    Да таго ж, зьяўляючыся выказьнікам самай шырокай палітры ацэнак і меркаваньняў, мэдыя робяць мажлівым удзел вялікіх масаў людзей у публічнай палітыцы. Праз інфармаваньне пра самыя розныя праблемы яны набліжаюць шараговых грамадзянаў да ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў. А крытычны погляд мэдыя на палітыку робіць урады ці іншыя палітычныя сілы падсправаздачнымі грамадзкай апініі.

    Мэдыя, як вядома, уплываюць на погляды, калектыўныя і індывідуальныя мадэлі паводзінаў людзей. Адбываецца гэта з таго, што людзі маюць рэальную патрэбу ў падмацаваньні сваіх поглядаў ці ў іхняй пераацэнцы. Праўда, іхні ўплыў часам адбываецца і праз пэўную сэлекцыю інфармацыі з боку саміх мэдыя, — акцэнтуацыю адных і мінімізацыю іншых каштоўнасьцяў і меркаваньняў.

    Прамоцыя публічнага статусу (вядомасьць) асобы ці якой-небудзь грамадзкай інстытуцыі ці палітычнай групоўкі — яшчэ адна ўнікальная здольнасьць. І ў гэтым таксама палягае сіла мэдыя, бо ў сучаным грамадстве стацца вядомым практычна немажліва, калі вас няма ў СМІ.

    Свабодныя мэдыя, як правіла, практыкуюць «гарызантальную мадэль камунікацыі (кожны мае права доступу да сродку інфармацыі, каб выказаць свае меркаваньне). І ў гэтым таксама палягае іхняя сіла.

    Журналісты — здабыўцы інфармацыі. Сіла мэдыя — у прапанове сацыяльна значнай інфармацыі, а таксама даступным тлумачэньні складаных зьяваў і працэсаў адпаведна адукацыйнаму цэнзу спажыўцу інфармацыі.

    Мэдыя ствараюць ня толькі новыя каналы камунікацыі, але і новыя магчымасьці сацыяльных стасункаў, новых сацыяльных зьяваў, працэсаў, грамадскіх рухаў і палітычных сілаў. Сіла мэдыя — у калектывісцкай прыродзе камунікацыі, якая актуалізуе існаваньне (прысутнасьць) ня толькі «іншага», але і мяне самога.

    Ужо аддаўна мэдыя ператварыліся ў частку сацыяльнай рэчаіснасьці. Яны сталіся нават часткай самога чалавека, ці, больш дакладна, часткай чалавека як публічнай асобы.

    Сіла СМІ таксама і ў альтэрнатыўным паказе рэчаіснасьці, у тым ліку і з пункту гледжаньня тых, хто не прамаўляе з пазыцыі сілы ці партыкулярнага (уладнага) інтарэсу.

    Нарэшце, сіла мэдыя — у непадкантрольнасьці ўраду, бізнэсу альбо інтарэсам хоць якіх іншых карпарацыяў і палітычных груповак. А таму зусім не выпадкова прафэсійныя журналісты базуюць (ці, прынамсі, імкнуцца базаваць) сваю дзейнасьць не на тых ці іншых сацыяльных тэорыях альбо палітычных праграмах, а на каштоўнасьцях свабоды слова і інфармацыі. Улада СМІ — гэта перадусім улада каштоўнасьцяў і інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці