• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Еўропе пачалі блакаваць Telegram-каналы расійскіх дзяржаўных медыяў

    Тэлеграм-канал расійскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» заблакавалі ў шэрагу еўрапейскіх краін. Таксама ў тэлеграме недаступныя каналы шэрагу іншых расійскіх дзяржаўных медыяў.

    У Еўропе пачалі блакаваць Telegram-каналы расійскіх дзяржаўных медыяў

    Пра блякаваньне Тэлеграм-каналe расейскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» паведамілі карыстальнікі з Латвіі, Нямеччыны, Літвы, Нідэрляндаў і Францыі. РІА «Новости» са спасылкай на сваіх карэспандэнтаў піша, што тэлеграм-канал агенцтва заблякавалі ў Польшчы, Бэльгіі, Швайцарыі, Грэцыі, Чэхіі і Італіі.

    Пазьней зьявіліся паведамленьні, што ў Эўропе таксама заблякаваныя тэлеграм-каналы расейскіх дзяржаўных мэдыя: «Известия», «Первый канал», НТВ, РЕН ТВ, «Россия 1», «Россия 24/7» і «Российская газета».

    • У чэрвені 2004 году Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне аб блякаваньні на тэрыторыі ЭЗ сайтаў чатырох расейскіх СМІ: Voice of Europe, РІА «Новости», «Известий» і «Российской газеты». «Гэтыя СМІ знаходзяцца пад пастаянным прамым або ўскосным кантролем кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі і адыгрываюць важную ролю ў прасоўваньні і падтрымцы агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, а таксама ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў суседніх краінах», — гаворыцца ў паведамленьні Рады ЭЗ.
    • У верасьні відэахостынг Tik­Tok заблякаваў 37 акаўнтаў расейскага інфармацыйнага агенцтва Sput­nik і профіль RT Inter­na­tion­al.
    • Раней улады ЗША ўвялі санкцыі супраць падкантрольнай Крамлю мэдыягрупы «Россия сегодня», яе дырэктара Дзьмітрыя Кісялёва, «ТВ-Новости» (юрыдычная асоба тэлеканала RT), а таксама НКА «Евразия» і яе заснавальніцы Нэлі Парутэнка. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што мэдыягрупа «Россия сегодня», а таксама РІА «Новости», Sput­nik і RT, якія ўваходзяць у яе, працуюць на расейскія спэцслужбы, і абвінаваціў іх ва ўдзеле «ў кампаніях па дэзінфармацыі» па ўсім сьвеце.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці