• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Ганцавіцкім раёне кіроўца з’ехаў у кювет, а пасля патрабаваў кнігу скаргаў у журналіста, які зняў ДТЗ

    Здарэнне адбылося 23 верасня, калі аўтамабіль “Пежо” трапіў у аварыю каля вёскі Хатынічы. Уладальнік машыны не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль занесла ў кювет, дзе ён перавярнуўся.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/gancevici11.jpg

    На шчасце, ніхто не пацярпеў, але кіроўца не толькі не жадаў, каб месца аварыі фатаграфавалі, але і запатрабаваў у журналіста, які апынуўся побач, кнігу заўваг і прапаноў.

    «Вы павінны прад’явіць мне кнігу заўваг і прапаноў па першым патрабаванні, бо я буду скардзіцца!”, – нерваваўся кіроўца, спрабуючы зачыніць аўтамабіль ад фотакамеры сваім целам і ўзнятай рукой.

    Як паведаміў службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” галоўны рэдактар газеты “Ганцавіцкі час” Пётр Гузаеўскі, вельмі дзіўна было чуць ад кіроўцы пра кнігу заўваг, якую трэба выдаваць на дарозе. Разам з тым, паводле словаў Гузаеўскага, гэтая гісторыя дае нагоду абмеркаваць, ці можна фатаграфаваць журналісту або любому чалавеку аўтамабіль, які трапіў у аварыю, і ці варта рэагаваць на просьбы тых, хто забараняе?

    “Я мяркую, што фатаграфаваць можна, бо дарога ці вуліца – гэта грамадскае месца. І калі падчас гэтага працэсу не толькі журналіст, але і любы мінак не перашкаджаеце супрацоўнікам адмысловых службаў (ДАІ, хуткай дапамогі, МНС), ніякай забароны няма, – кажа Пётр Гузаеўскі. – Але трэба ўлічваць маральны аспект, калі ёсць неабходнасць фатаграфаваць людзей без іх дазволу”.

    Галоўны рэдактар “Ганцавіцкага часу” таксама адзначае, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, у журналіста правоў больш, чым у звычайных грамадзян. Напрыклад, пункт 2 артыкула 34 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі” дае права журналістам (у сувязі з выкананнем прафесійных абавязкаў) прысутнічаць на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадзянска значных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці