• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім незалежныя журналісты адзначылі Сусветны дзень свабоды прэсы

    Штогод незалежныя журналісты 3 мая нагадваць  пра тое, што свабода слова і  свабода друку — гэта правы, замацаваныя Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.  Гэты дзень для глыбоцкіх журналістаў супаў яшчэ з адной падзеяй — адкрыццём Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў. Таму разам сабраліся самыя вядомыя і актыўныя журналісты суполкі.

    Кіраўнік глыбоцкай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Таццяна Смоткіна разам з калегам Змітром Лупачам раздалі ў Глыбокім каля 100 экзэмпляраў спецвыпуска газеты “Народная воля”.

    Падчас акцыі журналісты нагадвалі мінакам пра Сусветны дзень свабоды прэсы. Ніхто з людзей не адмаўляўся браць газету, акрамя адной работніцы райвыканкама. Некаторыя нават былі засмучаныя, што газеты ім не хапіла. Госці з Расіі, якія прыехалі ў Глыбокае на дударскі фэст, таксама зацікавіліся спецвыпускам.

    На старонках  «Народнай Волі» быў надрукаваны спецпраект “Свабодная прэса: беларускія рэаліі”. Гэта сумесны праект “Народнай волі” і “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Мэтай спецвыпуска было інфармаванне людзей пра стан СМІ ў краіне, сітуацыю са свабодай слова — адным з важнейшых правоў чалавека.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці